Telegraf.news

Лукашэнка хацеў бы бачыць Украіну ў Мытным саюзе

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня, што хацеў бы бачыць Украіну ў складзе Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. “Куды пойдзе Украіна, я не ведаю. Вы бачыце, як Захад трымае Украіну, я думаю, тут ідзе барацьба. Таму я не ведаю наконт яе ўступлення ў Мытны саюз”, - сказаў кіраўнік дзяржавы.

“Яна прапануе зону свабоднага гандлю, але яна ўступіла ў СГА, абнуліла пошліны, і з-за гэтага пойдуць танныя тавары, якія разбураць эканоміку Расіі і гэтак далей. Мы вельмі спадзяемся, што Украіна ўступіць у Мытны Саюз. У нас тут ўзгодненая палітыка з прэм’ерам-міністрам Расіі”, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“У нас вельмі добрыя адносіны. Вельмі добрая краіна. Вельмі блізкія людзі. Мы жывем як браты, ездзім ім дапамагаць ажно да Кіеўскай губерні. Ускладненняў з Украінай у нас няма і быць не можа”, - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Темы:
Как вам новость?