Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі тэрактаў у Дагестане

31.03.2010 17:57
Архив Редакция

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзяву ў сувязі з тэрарыстычнымі актамі, якія адбыліся ў горадзе Кізляр Рэспублікі Дагестан Расійскай Федэрацыі, у выніку якіх загінула вялікая колькасць людзей.

Свае спачуванні беларускі прэзідэнт таксама адрасаваў родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму расійскаму народу, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка таксама ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйху Халіфу Бэн Заіду Аль-Нахаяну, усім родным і сваякам трагічна загінулага шэйха Ахмеда Бэн Заида Аль-Нахаяна.

Как вам новость?
Головоломки