Лукашэнка: на пляжы голым я яшчэ ні з кім не размаўляў

24.03.2010 13:54
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які некалькі дзён знаходзіўся з афіцыйным візітам у Венесуэле, даў інтэрв'ю аглядальніку аргентынскай газеты Diario La Nacion. Гутарка праходзіла на пляжы, пры гэтым кіраўнік дзяржавы быў у чырвона-зялёных плаўках. "На пляжы голым я яшчэ ні з кім не размаўляў", — прызнаўся журналісту Аляксандр Лукашэнка напачатку інтэрв'ю.

Падчас гутаркі прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў, што Беларусь разлічвае на добрыя адносіны з усімі кіраўнікамі лацінаамерыканскіх краін. «Мы зыходзім не столькі з таго, што павінны ўзяць і зарабіць, але і штосьці даць», — сказаў кіраўнік дзяржавы, перадае Корреспондент.net.У якасці прыкладу супрацоўніцтва Лукашэнка распавёў пра павелічэнне таваразвароту рэспублікі з Венесуэлай і планы па перапрацоўцы нафты з гэтай лацінаамерыканскай краіны на беларускіх прадпрыемствах.Прэзідэнт таксама падарыў аргентынскаму журналісту некалькі альбомаў, прысвечаных Беларусі.Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў краіны Лацінскай Амерыкі пачаўся 15 сакавіка. Па прыбыцці ў Венесуэлу ў  аэрапорце яго сустрэлі віцэ-прэзідэнт Эліяс Хаўа і група дзяцей, якія скандавалі «Сардэчна запрашаем, спадар прэзідэнт!». Там жа, у аэрапорце, Лукашэнку ўручылі ключ ганаровага грамадзяніна Каракаса.Прэзідэнт Беларусі ўжо не ў першы раз прыязджае ў Венесуэлу. Аляксандр Лукашэнка наведваў гэту краіну ў 2007 годзе.У верасні мінулага года  венесуэльскі лідар Уга Чавес пабываў у Мінску і нават паспрабаваў сябе ў ролі кіроўцы беларускага аўтобуса.

Как вам новость?
Головоломки