Telegraf.news

Лукашэнка: кутні камень незалежнасці - нацыянальная культура

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць нацыянальную культуру стратэгічным рэсурсам краіны, кутнім каменем яе незалежнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 8 студзеня, выступаючы на цырымоніі ўручэння прэмій прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што без нацыянальнай культуры “не можа быць суверэннай, квітнеючай дзяржавы”, перадае БелТА. **

“Нацыянальная культура цяпер, на зломе вякоў і тысячагоддзяў, набывае ўсё большую палітычную сілу і значэнне як надзейны гарант захавання ідэнтычнасці і самабытнасці народа, найкаштоўнейшая канкурэнтная перавага ва ўмовах глабалізацыі”, - падкрэсліў прэзідэнт.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўным прынцыпам культурнай палітыкі Беларусі з’яўляецца не толькі захаванне, але і шматразовае прымнажэнне духоўных багаццяў народа. Паводле слоў прэзідэнта, сёння асаблівую актуальнасць набывае тэма духоўнасці, бо “заўтрашні дзень дзяржавы напрамую залежыць ад таго, якія ідэалы зацвярджаюцца сёння”.

Лукашэнка: мы будзем паважаць правы майстроў мастацтва на свабоду думкі**

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава заўсёды будзе “паважаць правы майстроў мастацтва на свабоду думкі і самавыяўлення”. “Але, як справядліва заўважыў вялікі Някрасаў, паэт перш за ўсё абавязаны быць грамадзянінам”, - дадаў прэзідэнт.

“Вы, творчыя людзі, не павінны забываць аб сваёй сацыяльнай, духоўнай місіі. Краіна чакае ад вас яркіх, маштабных твораў, якія б выхоўвалі народ у духу традыцыйных ідэалаў і каштоўнасцяў, адлюстроўвалі тыя пазітыўныя змены, якія адбываюцца ў нашым жыцці, абуджалі ў маладых сэрцах пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну”, - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Темы:
Как вам новость?