Лукашэнка: Казахстан — свяціла дэмакратыі

08.11.2010 10:47
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падчас інтэрв'ю польскім СМІ прывёў у якасці прыкладу доўгага праўлення прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. «Казахстан — свяціла дэмакратыі! Колькі хачу — столькі і буду", — адзначыў беларускі лідар на заўвагу журналісткі аб тым, што ў іншых краінах немагчыма, каб адзін чалавек быў прэзідэнтам на працягу 16 гадоў.

«Гэта вашы праблемы. У нас магчыма, у Расіі магчыма», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Калі ж журналісты заўважылі, што ў Расіі прэзідэнтам ўжо з’яўляецца не Уладзімір Пуцін, беларускі лідар пажартаваў: «Як? А хто?».

Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «неафіцыйна мы можам усё што заўгодна зрабіць».

«У мяне таксама быў варыянт камбінацыю зрабіць, і мне гэта прапаноўвалі. Я сказаў «не»», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Таджыкістан, Туркменістан, з якім вы супрацоўнічаеце і гатовы ўсё дзяліць напалову, таму што там нафта ёсць і газ. Азербайджан. Там такія ж законы. Уся постсавецкая прастора так жыве!», — падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?