Лукашэнка: Казахстан - свяціла дэмакратыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падчас інтэрв’ю польскім СМІ прывёў у якасці прыкладу доўгага праўлення прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. «Казахстан - свяціла дэмакратыі! Колькі хачу - столькі і буду”, - адзначыў беларускі лідар на заўвагу журналісткі аб тым, што ў іншых краінах немагчыма, каб адзін чалавек быў прэзідэнтам на працягу 16 гадоў.
«Гэта вашы праблемы. У нас магчыма, у Расіі магчыма», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Калі ж журналісты заўважылі, што ў Расіі прэзідэнтам ўжо з’яўляецца не Уладзімір Пуцін, беларускі лідар пажартаваў: “Як? А хто?”.
Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што «неафіцыйна мы можам усё што заўгодна зрабіць».
«У мяне таксама быў варыянт камбінацыю зрабіць, і мне гэта прапаноўвалі. Я сказаў “не”», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Таджыкістан, Туркменістан, з якім вы супрацоўнічаеце і гатовы ўсё дзяліць напалову, таму што там нафта ёсць і газ. Азербайджан. Там такія ж законы. Уся постсавецкая прастора так жыве!”, - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.