Лукашэнка дазволіў складаць працоўную дамову на нявызначаны тэрмін

01.04.2010 09:16
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №164 ад 31 сакавіка 2010 года, паводле якога наймальніку надаецца права складаць з працаўніком пры наяўнасці яго (працаўніка) пісьмовай згоды працоўную дамову на нявызначаны тэрмін пры выкананні вызначаных умоў. Гэта норма не распаўсюджваецца на дзяржаўных службоўцаў, з якімі заканадаўства прадугледжвае абавязковае заключэнне кантрактаў.

У адпаведнасці з указам, працаўнік павінен прапрацаваць у наймальніка не менш за пяць гадоў і не дапускаць на працягу дадзенага тэрміна парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.

Беларускі прэзідэнт прыняў рашэнне, што ў выпадку адмовы працаўніка ад заключэння працоўнай дамовы на нявызначаны тэрмін па пісьмовай дамове бакоў з працаўніком можна падоўжыць або скласці новы кантракт, паведамляе АФН.

Падпісаны прэзідэнтам Беларусі ўказ усталёўвае месячны тэрмін для папярэджання наймальнікам працаўніка, у якога мінае тэрмін кантракту, пра рашэнне спыніць з ім працоўныя адносіны або працягнуць іх на ўмовах кантракту або працоўнай дамовы на нявызначаны тэрмін.

Как вам новость?
Головоломки