Лукашэнка: ажыятажныя прадукты мяшкамі пайшлі ў Расію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у пасланні народу і парламенту, што рост коштаў у краіне непазбежны, а іх замарожванне прывяло б да горшых наступстваў. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сітуацыю з ажыятажным попытам на прадукты харчавання.
“Цукар знік толькі “ў свядомым, творчым Мінску”. Мяшкамі пачалі вывозіць, і не толькі цукар у Расію і Украіну. Як змагацца калі цукар у два-тры разы каштуе ў нас ніжэй, чым у суседніх дзяржавах”, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
“Гэта карупцыя, карупцыя і яшчэ раз карупцыя”, - падкрэсліў прэзідэнт. Паводле яго слоў, у Беларусі адкрытая эканоміка і адкрытая мяжа з Расіяй. “Лёс у нас такі. Мы адкрытая эканоміка”, - сказаў ён і заклікаў кіравацца толькі эканамічнымі метадамі і праводзіць толькі палітыку эканамічнага ўраўнаважання.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вывозіць прадукцыю з краіны і прадаваць яе там, пакідаючы грошы ад продажу сабе - няправільна. “Грошы ад павышэння коштаў павінны трапляць тым, каму павінны патрапіць - не гуртавікам, а вытворцам”, - адзначыў ён.