"Ляпісы" прадставяць еўрапейскі альбом у Беларусі

11.05.2010 12:32
Редакция

29 траўня ў рамках рок-фэсту "Паляна" ў Сілічах гурт "Ляпис Трубецкой" прадставіць шоў, з якім гэтым летам будзе гастраляваць па Еўропе ў падтрымку свайго першага заходняга рэлізу — альбома "Agitpop". Гледачоў чакае двухгадзінны выступ з найлепшымі песнямі з альбомаў "Капітал", "Маніфест", "Культпрасвет", а таксама спецыяльны відэашэраг на вялікім светладыёдным экране.

Дыск «Agitpop» 24 чэрвеня выпусціць нямецкі лэйбл «Eastblock Music». Ён будзе ўключаць 18 песень з трох апошніх альбомаў гурта, а таксама два бонусы — рэміксы на песню «Капітал» ад Ігара Ўдовіна і Noize MC. Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 17 чэрвеня ў Берліне. Затым «Ляпісы» адправяцца ў свой першы еўрапейскі міні-тур, выступіўшы ў другой палове чэрвеня ў Дрэздэне, Гамбургу і на адным з найбуйнейшых у Галандыі оўпэн-эйраў «Mundial». А ў жніўні іх чакаюць у Вугоршчыне на галоўнай сцэне найбуйнейшага еўрапейскага фэсту «Sziget».

обложка альбома Agitpop Ляписов354673.jpg

«C творчасцю групы «Ляпис Трубецкой» — адной з самых арыгінальных на постсавецкай прасторы — мы знаёмыя даўно. І вельмі радыя, што нарэшце вось зможам прадставіць гэтую каманду заходняму слухачу, — кажа суўладальнік лэйбла «Eastblock Music» Армін Зіберт. — Самабытныя творы «Ляпісаў» у спалучэнні з бліскучым канцэртным шоў, безумоўна, маюць велізарны патэнцыял за межамі Беларусі і Расіі, так што мы з вялікім імпэтам прыступаем да нашага супрацоўніцтва». 
Апроч «Ляпісаў» на фэсце «Паляна» гледачоў чакае вялікі выступ знакамітага Сяргея Шнурава з яго новым гуртом «Рубль». Перад імі на сцэну выйдуць беларускія гурты Unia і «Пару Рублей». Усяго гледачоў чакае больш за пяць гадзін жывога гуку. На месцы будзе арганізаваны продаж ежы і напояў. Патрапіць на фэст можна будзе на асабістым аўта-, мота- і веласіпедным транспарце, а таксама на спецыяльных аўтобусах. Падрабязней пра праграму, правілы і ўмовах фэсту чытайце на сайце www.plombir-tv.com.
29 траўня ў РГЦ Сілічы рок-фэст «Паляна» з удзелам гуртоў: «Ляпис Трубецкой» (Беларусь), «Рубль» (Расія), Unia (Беларусь), «Пару Рублей» (Беларусь). Пачатак у 17:00. Квіткі: танцпляцоўка — 40 тыс. рублёў (першыя 1000 штук) і 50 тыс. (астатнія), фан-зона — 60 тыс. Даведка: (029) 159 86 59, (017) 280 15 10.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies