Telegraf.news

Гомельская апазіцыя заклікала не праводзіць у Беларусі ЧС па хакеі

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Апазіцыя Гомельскай вобласці па выніках форуму 12-13 сакавіка звярнулася да Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай з заклікам адмяніць правядзенне ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе, пакуль беларускіх зняволеных апазіцыянераў не адпусцяць “на волю, а іх крымінальныя справы не будуць цалкам спыненыя”.

Удзельнікі форуму заявілі, што ў дадзены момант Беларусь не прыдатная для такой значнай спартовай падзеі, паколькі дзясяткі нявінных, на іх думку, людзей не могуць быць у шэрагах заўзятараў, а знаходзяцца за кратамі.

“Беларуская аўтарытарная ўлада гатова на любыя правакацыі супраць грамадзянскай супольнасці, супраць людзей, якія маюць грамадзянскую пазіцыю, з мэтай не дапусціць дэмакратычных пераўтварэнняў”, - адзначылі гомельскія апазіцыянеры.

Па іх словах, за дзеяннямі беларускіх уладаў стаіць страх страціць уладу і “ўсведамленне адсутнасці падтрымкі большасці насельніцтва, імкненне запалохаць актывістаў дэмакратычных арганізацый і грамадства ў цэлым”.

“Крымінальныя справы, распачатыя падчас прэзідэнцкай кампаніі, у першую чаргу ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэста 19 снежня 2010 годы, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты, з’яўляюцца сфабрыкаванымі і носяць характар палітычнай расправы над апанентамі ўлады. Усе крымінальныя справы павінны быць без адкладу закрытыя, арыштаваныя і асуджаныя вызваленыя, а прысуды адменены”, - лічаць удзельнікі форуму.

Як перадаваў Тэлеграф, амерыканскія сенатары 9 сакавіка заклікалі Міжнародную федэрацыю хакея адкласці правядзенне ў Беларусі вызначанага на 2014 год чэмпіянату свету па хакеі да таго моманту, як у краіне не вызваляць усіх зняволеных, якіх у ЗША лічаць палітычнымі. З такой прапановай выступілі сенатары Дзік Дурбін і Джо Ліберман.

Темы:
Как вам новость?