Генпракуратура задаволеная высяленнем даўжнікоў па аплаце паслуг ЖКГ

02.07.2010 16:58
Архив Редакция

Генеральная пракуратура Беларусі вывучыла практыку судовага вырашэння грамадзянскіх спраў аб высяленні грамадзян, якія маюць запазычанасць па аплаце паслуг ЖКГ, з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання. Гэтае вывучэнне паказала, што праблема неплацяжоў за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі не страціла сваёй актуальнасці, расказалі ў Генпракуратуры.

Па стане на першага чэрвеня гэтага года сума пратэрмінаванай запазычанасці насельніцтва па аплаце паслугаў ЖКГ па 207 тыс. асабовых рахункаў (7,3% ад агульнай колькасці асабовых рахункаў, што знаходзяцца на абслугоўванні арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі) склала 40,1 млрд. рублёў.

Захады, якія робяцца арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі па пагашэнні запазычанасці — прымус даўжнікоў здзяйсняць адпаведныя плацяжы шляхам прыпынення прадастаўлення камунальных паслуг, спагнанне запазычанасці ў судовым парадку не прынеслі адчувальных вынікаў, адзначылі ў Генпракуратуры.

Большасць судовых пастановаў не выконваецца, бо абавязаныя выплаціць запазычанасць грамадзяне, як правіла, не працуюць і не маюць маёмасці, на якую можна было б скіраваць спагнанне.

Між тым вынікі разгляду спраў аб высяленні грамадзянаў, якія ўхіляюцца ад унясення платы за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі, паказалі, што гэтая грамадзянска-прававая мера ўздзеяння на даўжнікоў найбольш эфектыўная.

У многіх выпадках, як падкрэслілі ў Генпракуратуры, суды адмаўлялі ў высяленні адказчыкаў з прадастаўленнем жылых памяшканняў меншай плошчы альбо спынялі разбіральніцтва, бо на момант судовага разбору імі цалкам або часткова пагашалася запазычанасць.

Как вам новость?
Головоломки