Telegraf.news

"Гавары праўду!": Кіраўнік МУС павінен падаць у адстаўку

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што “ўлада павінна кінуць усе сілы на тое, каб раскрыць гэтую справу і не выкарыстоўваць яго для адцягнення ўвагі насельніцтва ад праблемаў”. “Мы таксама лічым, што міністр унутраных спраў Куляшоў павінен падаць у адстаўку, бо не справіўся са сваімі абавязкамі па ахове правапарадку ўжо ў другі раз”, - сказаў ён.

“Магчыма, былі занадта занятыя палітычным вышукам”, - адзначыў Андрэй Дзмітрыеў, паведамілі ў “Гавары праўду!”.

Падобнае меркаванне выказаў і іншы лідар кампаніі Сяргей Вазняк. “Спецслужбам нашай дзяржавы, якія апошнія паўгода займаліся выключна апазіцыяй, варта было б займацца прафілактыкай і папярэджаннем падобных НС. Забеспячэнне бяспекі грамадзян на жыццёва важных аб’ектах, у тым ліку ў метро, вось іх праца. А не адлоў улётак і праслухоўка тэлефонных размоў грамадзянскіх актывістаў”, - падкрэсліў ён.

Мілінкевіч: выбухі патрэбныя для ўзмацнення жорсткасці палітычных рэпрэсій

Лідар Руху “За Свабоду”, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што тэракт здзейснілі сілы, якія “зацікаўлены ў дэстабілізацыі абстаноўкі ў Беларусі”. “Гэтым сілам важна справакаваць яшчэ больш жорсткія палітычныя рэпрэсіі і ў выніку руйнаваць шанец нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яе незалежнасць”, - адзначыў палітык. Ён таксама перакананы, што тэрарызм - “гэта не наша гісторыя і традыцыя”, паведамілі ў Руху “За Свабоду”.

Супернік жа Аляксандра Мілінкевіча па прэзідэнцкай гонцы 2006 года Аляксандр Казулін лічыць, што з дапамогай выбуху хтосьці хоча, каб “увага ад сацыяльна-эканамічных праблем пераключылася на нешта іншае”, перадае “Газета.ru”.

БХД заклікала дапамагчы ахвярам выбуху і іх блізкім

У сваю чаргу Партыя БНФ заклікала праваахоўныя органы краіны не выкарыстоўваць тэракт “у якасці падставы для новага вітка палітычных рэпрэсій, як гэта мела месца ў ходзе расследавання выбуху 3 ліпеня 2008 года”. ПБНФ таксама запатрабавала ад уладаў “неадкладнага і аб’ектыўнага расследавання абставінаў выбуху”.

“Партыя БНФ заўсёды выступала і выступае выключна за мірныя метады палітычнай барацьбы і супраць выкарыстання гвалту, заклікаючы да таго і іншыя палітычныя сілы”, - адзначылі ў партыі.

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, асудзіўшы “жудасны тэракт”, таксама запатрабаваў “адкрытага, поўнага і аб’ектыўнага расследавання дадзенага выбуху”. Акрамя таго, БХД заклікала да “малітвамў за ахвяр гэтага варварскага ўчынку: за спачын душ памерлых і за больш хуткае акрыяння параненых”, а таксама “да любой магчымай дапамогі ахвярам, іх сваякам і блізкім”.

Темы:
Как вам новость?