ФМС Расіі прад'явіла Беларусі прэтэнзіі на 228 млн даляраў
Редакция
Кіраўнік Федэральнай мытнай службы Расіі Андрэй Бельянінаў 22 чэрвеня заявіў аб неабходнасці змены механізму размеркавання ўвазных пошлін у рамках Мытнага саюза. Паводле яго слоў, праз нездавальняючае адміністраванне ўвазных мытных пошлін Беларусь павінна Расіі 6,38 млрд расійскіх рублёў (227,8 млн даляраў), Казахстану - 15,57 млрд расійскіх рублёў (556 млн даляраў).
“Грошы невялікія, але можна было б іх вярнуць”, - сказаў Андрэй Бельянінаў, перадае “Финмаркет”.
Расійскі чыноўнік таксама адзначыў, што “трэба пераглядаць каэфіцыенты пералічэння ўвазных мытных пошлін паміж краінамі”. У дадзены момант у бюджэт Расіі пералічваецца 87,97% ад аб’ёму ўвазных мытных пошлін, Беларусі - 4,7%, Казахстана - 7,33%.