Фёдараў: хутка Лукашэнка наведае Маскву і вырашыць усе праблемы

27.07.2010 08:54
Архив Редакция

У найбліжэйшыя два-тры тыдні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паедзе ў Маскву і падчас візіту вырашыць усе праблемы, якія прывялі да інфармацыйнага супрацьстаяння паміж Расіяй і Беларуссю. Такое меркаванне выказаў былы намеснік міністра замежных спраў Расіі, дырэктар фонду "Цэнтр палітычных даследаванняў "Кансалтынг" Андрэй Фёдараў.

Па словах Андрэя Фёдарава, «у найбліжэйшыя тыдні Аляксандр Рыгоравіч прыедзе ў Расію — і ўсе сённяшнія праблемы так ці інакш здымуцца. Нядоўга засталося — тыдні два-тры — да таго, каб пэўныя пазітыўныя змены адбыліся», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Андрэй Фёдараў упэўнены, што падставы для такога візіту доўга шукаць не давядзецца. «Прычына ў яго заўсёды можа быць. І гэта ж не абавязкова можа быць дзяржаўны візіт… Падстава заўсёды знойдзецца», — падкрэсліў расійскі эксперт.

Тым больш што, па словах Андрэя Фёдарава, Лукашэнка з Крамлём не сварыўся. У яго ёсць непаразуменне з «Белым домам», урадам Расіі і канкрэтна з яе прэм’ерам (прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін — Тэлеграф). А памірыцца, па словах Андрэя Фёдарава, палітыкі дзвюх краін заўсёды здольныя, тым больш, што «у аснове расійскай палітыкі ў апошні час ляжыць голы прагматызм, які падказвае, што Беларусь Расіі яшчэ патрэбная, і канчаткова паліць масты рана».

Как вам новость?
Головоломки