Еўрапарламент пачынае абмеркаванне рэзалюцыі па Беларусі

17.01.2011 09:51
Архив Редакция

У панядзелак, 17 студзеня, у Страсбургу пачынае працу Пленарная сэсія Еўрапарламенту, на якой плануецца прыняць рэзалюцыю па Беларусі. У якасці праекту рэзалюцыі парламентарыі ЕС маюць намер разгледзець дакумент, прыняты 12 студзеня ў Брусэлі. Там у рамках пасяджэння камітэту па замежных справах Еўрапарламенту адбылося абмеркаванне сітуацыі, якая склалася ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Сэсія Еўрапарламенту прадоўжыцца да 20 студзеня, а рашэнне аб увядзенні санкцый у дачыненні да беларускіх службоўцаў Еўрасаюз павінен прыняць 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных спраў краін ЕС, перадае БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, па выніках абмеркаванняў кіраўнік Еўрапарламенту Ежы Бузек, камітэт па замежных справах, парламенцкі падкамітэт па правах чалавека, а таксама дэлегацыі Еўрапарламенту па сувязях з Беларуссю і Парламенцкай асамблеяй Усходняга партнёрства (Еўранест) выступілі з сумеснай заявай, што тычацца Беларусі.

У заяве змяшчаецца пяць асноўных патрабаванняў для Еўрасаюза па Беларусі. Сярод іх — увядзенне забароны на ўезд і замарозка рахункаў беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да сілавога падаўлення акцыі апазіцыі ў Мінску 19 снежня, узмацненне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і няўрадавым арганізацыям, а таксама павелічэнне фінансавай дапамогі і стыпендый беларускім студэнтам, выключаным з універсітэтаў за ўдзел у мірных пратэстах.

Как вам новость?
Головоломки