Telegraf.news

Саннікаў прызнаў, што клікаў людзей на плошчу 19 снежня (абнаўляецца)

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

У сераду, 27 красавіка, у судзе Партызанскага раёну Мbнску пачаўся чарговы працэс па “справе 19 снежня”. На гэты раз на лаве падсудных разам з чатырма ўдзельнікамі акцыі пратэсту (Ілkя Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Уладзімір Яроменка) аказаўся таксама і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў. Яго абвінавачваюць па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі (“Арганізацыя масавых беспарадкаў”).

Пасля таго, як пракурор Антон Загародскі зачытаў афіцыйнае абвінавачанне, Андрэй Саннікаў, Ілля Васілевіч і Фёдар Мірзаянаў заявілі, што не прызнаюць сваю віну ў інкрымінаваным ім злачынстве. Алег Гнедчык прызнаў сябе вінаватым толькі часткова, пацвердзіўшы, што ён удзельнічаў у акцыі пратэсту, але да падпалаў і ўзброенага супраціву адносінаў ён не мае. Уладзімір Яроменка прызнаў сваю віну цалкам, перадае БелТА. **

Адвакатка Андрэя Саннікава заявіла хадайніцтва аб змене меры стрымання супраць яго падабароннага, але суддзя Наталля Чацвяртакова хадайніцтва не задаволіла, перадае БелаПАН.

Дзяржаўны абвінаваўца лічыць Андрэя Саннікава вінаватым у тым, што 19 снежня ў Мінску ён стаў адным з арганізатараў масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся “гвалтам над асобай і супрацівам прадстаўнікам уладаў”. Андрэя Саннікава таксама абвінавачваюць у неаднаразовых закліках праз інтэрнэт і тэлебачанне прыйсці 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу Мінску, каб прыняць удзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту. У ходзе самой акцыі, па словах пракурора, Андрэй Саннікаў паведаміў прысутным “заведама ілжывыя звесткі пра нелегітымнасць дзейнага прэзідэнта Беларусі”, а таксама заклікаў людзей захапіць Дом урада.

Дзяржабвінаваўца таксама звярнуў увагу суду на тое, што з-за акцыі пратэсту была парушаная праца грамадскага транспарту на праспекце Незалежнасці, а таксама некаторых арганізацый, у прыватнасці, рэстарана “Макдональдс”, які атрымаў матэрыяльныя страты ў выглядзе ўпушчанай выгады на суму 8 400 000 рублёў (каля 2,7 тыс. даляраў).

Па словах пракурора, астатнія абвінавачаныя прынялі актыўны ўдзел у масавых беспарадках: “ажыццяўлялі дзеянні, накіраваныя на пранікненне ў Дом урада”, наносілі ўдары па драўляных агароджах на ўваходзе ў будынак. Пры гэтым удзельнікі акцыі пратэсту, па словах пракурора, былі ўзброеныя запальнай сумессю, сякерамі, ледарубамі, рыдлёўкамі, завостранымі палкамі, у выніку чаго шматлікія траўмы атрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Яроменка: я павёўся на заклік правакатараў** **

Акрамя таго, Уладзімір Яроменка заявіў, што на Кастрычніцкай плошчы 19 снежня былі правакацыі. “Хтосьці з прыступак Дому ўраду крычаў: “Гэй, беларусы, ідзіце сюды”. Я пабег на гэты заклік”, - распавёў падсудны.

Фёдар Мірзаянаў пацікавіўся ва Уладзіміра Яроменкі, ці рэкамендавалі яму супрацоўнікі КДБ прызнацца ў зробленым. Той адказаў, што за прызнанне супрацоўнікі КДБ абяцалі адпусціць яго дадому, перадае “n#####n”.

У той жа час Уладзімір Яроменка адмаўляе заявы пракурора з нагоды таго, што ўдзельнікаў акцыі пратэсту заклікалі да гвалту, падпалаў і ўзброенага супраціву праваахоўнікам. Яго словы пацвердзіў і іншы абвінавачваны Ілля Васілевіч. “Акцыя 19 снежня насіла мірны характар, настрой у людзей быў мірным, я не бачыў ніякай агрэсія да інцыдэнту каля Дому ўраду”, - заявіў Ілля Васілевіч.

На допыце падсудны заявіў, што пра акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы даведаўся з СМІ і прыйшоў туды з цікавасці. Гвалтоўныя дзеянні супрацоўнікаў спецназа ў дачыненні да ўдзельнікаў мітынгу Ілля Васілевіч лічыць неабгрунтаванымі. “Калі пачалі біць шкло, міліцыянты толькі здымалі гэта на камеры, хоць маглі спыніць правакацыю”, - заявіў падсудны.

Васілевіч: на допыце на мяне аказвалі ціск**

У той жа час у сваіх папярэдніх паказаннях Ілля Васілевіч цалкам прызнаваў сваю віну ў інкрымінаваным яму злачынстве. Аднак у судзе малады чалавек адмовіўся ад гэтых паказанняў, заявіўшы, што падчас допыту на яго аказвалі ціск, а сам допыт праводзіўся 6 студзеня без адваката і без складання пратаколу.

За працэсам у залі суда назіраюць акрамя родных абвінавачаных, прадстаўнікоў СМІ таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій Германіі, Расіі, ЗША, Швецыі і іншых краін, а таксама назіральнікі ад БДІПЧ АБСЕ, запрошаныя беларускім бокам.

Темы:
Как вам новость?