Telegraf.news

ЕБРР адмовіўся супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Савет дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця скарэктаваў прынятую ў снежні 2009 года краінавую стратэгію па Беларусі. “Банк не будзе разглядаць інвестыцыі ва ўрадавыя праекты ў галіне энергетыкі і або транспартнай інфраструктуры. Ён таксама не будзе разглядаць прамога ўдзелу дзяржсектару ў галіне развіцця ўстойлівай энергетыкі”, - гаворыцца ў заяве ЕБРР.

“Іншыя ўмовы, напрыклад, у дачыненнi да працы з дзяржаўнымі банкамі або прыватызацыі і перадпрыватызацыйнай падтрымкі, таксама былі больш жорсткімі ў адпаведнасці з крытэрамі, вызначанымі ў краінавай стратэгіі для Беларусі”, - адзначылі ў ЕБРР.

У кіраўніцтве банка паведамілі, што, згодна са стратэгіяй ЕБРР ад 2009 года, ён мае права карэкціраваць сваё супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі ў залежнасці ад выканання імі шэрагу палітычных і эканамічных паказчыкаў.

“Некаторы прагрэс быў адзначаны ў эканамічнай сферы, аднак праз негатыўныя палітычныя падзей вакол прэзідэнцкіх выбараў у снежня 2010 года і захавання заклапочанасці міжнароднай супольнасці з нагоды адносінаў да палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ ў Беларусі, Рада дырэктараў ЕБРР прыняла рашэнне скарэктаваць дзейны падыход банка да Беларусі ў рамках існуючай стратэгіі”, - адзначаецца ў заяве.

Темы:
Как вам новость?