ДМК: прапускная здольнасць мытных пунктаў павялічыцца ў 1,5 разы
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі разлічвае ў бліжэйшыя пяць гадоў павялічыць прапускную здольнасць мытных пунктаў больш чым у 1,5 разы. Гэта прадугледжана ў рамках комплекснай праграмы да 2015 года, расказаў намеснік старшыні ДМК Сяргей Барысюк.
“Рэалізацыя комплекснай праграмы развіцця інфраструктуры ў аўтадарожных пунктах пропуску на 2006-2010 гады дазволіла павялічыць прапускную здольнасць у суткі з 8,2 тыс. аўтамабіляў у 2006 годзе да 20,92 тыс. аўтамабіляў у 2010 годзе”, - цытуе прадстаўніка ДМК БелаПАН.
“У выніку мерапрыемстваў, прадугледжаных комплекснай праграмай да 2015 года, мы плануем павялічыць агульную прапускную здольнасць ўсіх аўтадарожных пунктаў пропуску на мяжы Беларусі да 32,87 тыс. аўтамабіляў у суткі”, - адзначыў Сяргей Барысюк.