Чавес гатовы пастаўляць у Беларусь да 4,2 млн. тон нафты ў год

16.03.2010 11:55
Архив Редакция

Венесуэльскі прэзідэнт Уга Чавес па выніках першага дня перамоў з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў пра тое, што Венесуэла будзе пастаўляць у Беларусь 80 тыс. барэляў нафты ў дзень (прыкладна 4,1-4,2 млн. тон у год). "Мы пацвердзілі гатовасць падтрымаць Беларусь у энергетычнай сферы і ў бліжэйшыя гадзіны падпішам дамову пра пастаўкі нафты", — заявіў лідар паўднёваамерыканскай краіны.

Плануецца, што пастаўкі нафты ў Беларусь пачнуцца ў маі і пастаўляцца яна будзе не для ўнутрыбеларускіх патрэб, а з мэтай перапрацоўкі і наступнага продажу ў Еўропе, паведамляе «n#####n».

Па словах Уга Чавеса, афіцыйны візіт прэзідэнта Беларусі ў Венесуэлу дазволіць дзвюм краінам даць новы імпульс, неабходны ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу. «Нашы краіны ведаюць, як прасоўвацца наперад, як даваць далейшы імпульс нашай мадэлі развіцця ў агульных высілках, якія базуюцца на сацыялізме, незалежнасці, суверэнітэце і шматпалярным свеце», — сказаў Уга Чавес.

З беларускага боку падрыхтоўкай дамоў займаліся першы віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка і адмысловы пасланец па адносінах з Венесуэлай Віктар Шэйман. Аднак кошт будучых паставак нафты пакуль не выдаецца.

У сваю чаргу, як раней паведамляў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што з Венесуэлай дасягнута дамоўленасць весці газіфікацыю венесуэльскіх гарадоў і мястэчкаў. «За блжэйшы год мы пабудуем у Венесуэле тры-чатыры заводы па вытворчасці трактароў, аўтамабіляў, вялікагрузных аўтамабіляў, буйную цагельню, разлічаную на выпуск 100 тыс. тон умоўнай цэглы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы дамовіліся па ўсіх пытаннях і будзем і далей развіваць здабычу нафты ў інтарэсах абедзвюх краін», — заявіў беларускі прэзідэнт, дадаўшы, што сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства «Петралера Белавенесалана» на дадзены момант здабывае каля аднаго мільёна тон нафты ў год.

Таксама прэзідэнты дзвюх краін хуткім часам пабываюць на будоўлях, будуць адкрываць новыя радовішчы і новыя мястэчкі.

Как вам новость?
Головоломки