Белстат: за паўгады ВУП Беларусі вырас на 6,6%

12.07.2010 15:49
Архив Редакция

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў першым паўгоддзі гэтага года павялічыўся на 6,6% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2009 года і склаў 69,54 трлн. рублёў (каля 23,14 млрд. даляраў). Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Вытворчасць прамысловай прадукцыі склала 72,6 трлн. рублёў (24,15 млрд. даляраў), павялічыўшыся на 8,8% у параўнанні з першым паўгоддзем 2009 года.

Па дадзеных Белстата, аб’ём сельгасвытворчасці павялічыўся на 4,3% да 9,47 трлн. рублёў (3,15 млрд. даляраў), інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 4% і склалі 2,1 трлн. рублёў (698,8 млн. даляраў), перадае АФН.

Раздробны таваразварот павялічыўся на 15% да 30,82 трлн. рублёў або на 10,25 млрд. даляраў.

У Беларусі з пачатку года інфляцыя склала 4,1%

Акрамя таго, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 0,2%, а з пачатку гэтага года — 4,1%. У гадавым ж вылічэнні (да чэрвеня мінулага года) інфляцыя склала 6,9%.

Харчовыя тавары ў чэрвені падаражэлі на 0,1%, з пачатку года — на 4,1%, нехарчовыя тавары — на 0,3% і 5% адпаведна.

Кошты і тарыфы на платныя паслугі насельніцтву ў чэрвені павялічыліся на 0,3%, з пачатку года — на 3%.

Кошты вытворцаў прамысловай прадукцыі ў чэрвені выраслі на 0,9%, за першае паўгоддзе — на 8,7%.

Прагноз на 2010 год прадугледжвае абмежаванне росту спажывецкіх коштаў у межах 8-10%.

Как вам новость?