Белстат: сярэдні заробак склаў у красавіку 317 даляраў

24.05.2011 14:51
Архив Редакция

Налічаная сярэдняя зарплата працаўнікоў Беларусі ў красавіку гэтага года склала 1,56 млн рублёў, або 317 даляраў (у сакавіку — 1,53 млн рублёў ці 311 даляраў). Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Налічаная сярэдняя зарплата рабочых і служачых склала ў мінулым месяцы 1,57 млн рублёў (або каля 320 даляраў).

Акрамя таго, па дадзеных Белстата, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак працаўнікоў краіны ў студзені-красавіку гэтага года склаў 1,48 млн рублёў, у тым ліку ў красавіку — 1,56 млн рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з сакавіком на 1,7% (ці на 26,2 тыс. рублёў эквівалентных прыкладна пяці далярам).

Рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі, у студзені-красавіку 2011 года ў параўнанні са студзенем-красавіком мінулага года павялічылася на 23,4%, у красавіку гэтага года ў параўнанні з сакавіком 2011 года паменшылася на 2,7%.

Па дадзеных Белстата, у прамысловасці сярэдняя заработная плата ў красавіку гэтага года склала 1,68 млн рублёў, у будаўніцтве — 1,9 млн рублёў, на транспарце і ў сувязі — 1,7 млн рублёў, у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 1,11 млн, у адукацыі — 1,24 млн рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1,48 млн, прафесарска-выкладчыцкага складу — 2,2 млн рублёў.

Заработная плата працаўнікоў аховы здароўя і прадстаўлення сацыяльных паслуг у красавіку гэтага года склала 1,28 млн рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 1,31 млн рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 2,26 млн, сярэдняга медыцынскага персаналу — 1,25 млн рублёў.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, у канцы мінулага года, як і абяцалі беларускія ўлады, сярэдняя зарплата дасягнула 500 даляраў у эквіваленце. Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, налічаная сярэдняя зарплата работнікаў у Беларусі ў снежні 2010 года складала 1,6 млн. рублёў (каля 530 даляраў па старым курсе).

Как вам новость?
Головоломки