Белстат: даўгі беларускіх прадпрыемстваў па крэдытах растуць

19.05.2011 17:07
Архив Редакция

Крэдыторская запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў на 1 красавіка 2011 склала 23 трлн рублёў, павялічыўшыся за год (з 1 красавіка 2010 года) на 41,3%, пры росце цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд на 21,9%. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі.

На долю знешняй крэдыторскай запазычанасці прыпадала 28,1% усёй крэдыторскай запазычанасці. Замежная крэдыторская запазычанасць у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла ў 1,6 раза, у параўнанні з пачаткам года — павялічылася на 26,6%, у тым ліку за сакавік — на 11,3%.

Запазычанасць па крэдытах і даўгах на 1 красавіка 2011 склала 41,8 трлн рублёў і вырасла ў параўнанні з 1 красавіка 2010 года на 39,8%, з пачаткам года — на 17,2%, за сакавік — на 5%.

Сумарная пратэрмінаваная запазычанасць на 1 красавіка 2010 года склала 2,8 трлн рублёў і знізілася за год на 6,4%. На пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць прыходзілася 89,2% усёй сумарнай пратэрмінаванай запазычанасці (на 1 красавіка 2010 года — 84,6%).

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на 1 красавіка 2011 года склала 2,5 трлн рублёў. У параўнанні з 1 красавіка 2010 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць знізілася на 1,3%. У параўнанні з пачаткам года запазычанасць вырасла на 4,7%, у тым ліку за сакавік — паменшылася на 12,6%. На 1 красавіка 2011 70,1% арганізацый прамысловасці мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць. На долю знешняй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці прыпадала 23,7% усёй крэдыторскай запазычанасці. У параўнанні з 1 красавіка 2010 года знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць знізілася на 18,6%. У параўнанні з пачаткам года — вырасла на 5,8%, за сакавік — паменшылася на 21,9%.

Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і даўгах склала 304,7 млрд рублёў і за год паменшылася на 34,3%, з пачатку года — павялічылася на 46,2%, за сакавік — на 14,3%.

У цэлым сумарная запазычанасць на 1 красавіка 2011 года склала 64,8 трлн рублёў і ў параўнанні з такой жа датай 2010 года павялічылася на 40,3%. На крэдыторскую запазычанасць прыходзілася 35,6% усёй сумарнай запазычанасці (на 1 красавіка 2010 года — 35,3%).

Как вам новость?
Головоломки