БелДІЭ: дзяржрэгістрацыю не прайшлі сем тысяч сайтаў

12.07.2010 14:32
Архив Редакция

У Беларусі па стане на дзявятага ліпеня дзяржаўную рэгістрацыю прайшло ўжо каля 16 тыс. інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДІЭ) Андрэй Сіліч. "Спецыялісты БелДІЭ разгледзелі 23 тыс. заявак, з іх 16 тыс. — прайшлі рэгістрацыю", — сказаў эксперт.

Пры гэтым, па словах Андрэя Сіліча, пазасталыя сем тысяч заявак былі адхіленыя па розных прычынах, у прыватнасці, праз «наяўнасць граматычных памылак, а таксама неадпаведнасць прадастаўлянай інфармацыі наяўным формам, калі тое ці іншае поле запоўнена звесткамі, якія яму не адпавядаюць», перадае БелТА.

«Яшчэ каля дзвюх тысяч заявак знаходзіцца цяпер на разглядзе», — дадаў Андрэй Сіліч. Прадстаўнік БелДІЭ таксама адзначыў, што да дзявятага ліпеня разгледзелі і 8194 заяўкі на рэгістрацыю валаконна-аптычных ліній сувязі (ВАЛС), з якіх рэгістрацыю прайшло 6510 заявак.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, дзяржрэгістрацыя інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана пастановай Саўміна № 644 ад 29 красавіка 2010 года «Аб некаторых пытаннях удасканалення выкарыстання нацыянальнага сегменту глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэт» і ажыццяўляецца па заяўным прынцыпе на падставе заявы на рэгістрацыю, якая падаецца пастаўшчыком інтэрнэт-паслуг.

Па плане рэгістрацыя павінна была завяршыцца да першага ліпеня, аднак яе вырашана было падоўжыць. «Уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў, якія не паспелі прайсці гэтую працэдуру да першага ліпеня, маюць магчымасць падаць заяўкі», — сказаў Андрэй Сіліч.

Гаворачы аб тэрмінах заканчэння рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў, прадстаўнік БелДІЭ сказаў, што яны шмат у чым будуць залежаць ад тэмпаў працы хостынг-правайдараў.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки