Telegraf.news

Беларуская апазіцыя гатовая абвесціць байкот выбараў

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Нацыянальная каардынацыйная рада дэмакратычнай апазіцыі Беларусі 11 красавіка выступіла з заявай “Аб умовах удзелу дэмакратычных сілаў Беларусі ў выбарчых кампаніях”. Акрамя таго, дэмакратычная апазіцыя Беларусі пакідае за сабой права праводзіць кампанію байкоту любых выбарчых кампаній у краіне, пакуль беларускія ўлады не выканаюць шэраг умоваў.

Прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі, “выказваючы волю народа Беларусі да незалежнасці, свабоды і вяршэнства права”, канстатуюць, што прэзідэнцкія выбары 2010 года прайшлі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, а ўлада, “сфармаваная ў выніку так званых выбараў”, не з’яўляецца легітымнай, перадае сайт АДС.

“Татальныя рэпрэсіі, пачатыя 19 снежня, нясуць пагрозу грамадству і самому існаванню Беларусі як незалежнай дзяржавы. Існуючы рэжым, загнаў сябе ў эканамічны і геапалітычны тупік, зрабіў закладнікамі сваёй безадказнай палітыкі ўсё грамадства і краіну”, - гаворыцца ў заяве.

Каардынацыйная рада дэмакратычнай апазіцыі запатрабавала, каб “народу Беларусі было вернута права фармаваць ўладу ў сваёй краіне праз свабодныя, дэмакратычныя і справядлівыя выбары”.

“Гэта стане магчымым толькі ў выпадку вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, спынення пераследу і рэпрэсій, забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду слова, сходаў і асацыяцый, унясення істотных зменаў у заканадаўства і практыку правядзення выбараў”, - гаворыцца ў заяве.

Темы:
Как вам новость?