Беларусь стала другой у свеце па дынаміцы падзення аўтавытворчасці

22.03.2010 12:20
Архив Редакция

Па дынаміцы падзення аўтавытворчасці ў 2009 годзе ўкраінскі аўтапрам паказаў горшы вынік у свеце. Выпуск аўтатранспартных сродкаў ва Ўкраіне, у адносінах да 2008 году, абваліўся на 83,6%. Беларусь нароўні з Расіяй апынуліся на другім месцы — падзенне выпуску аўтамабільнай тэхнікі на 59,6%. Такія дадзеныя прыводзіць аналітычнае агенцтва "Аўтастат".

Следам за РФ і Беларуссю, ідуць Аўстрыя (-52,6%), Швецыя (-49,3%), Вугоршчына (-47,3%), Марока (-44%), Узбекістан (-43,3%), Егіпет (-42,5%) і замыкае дзясятку «няўдачнікаў» Галандыя (-42,2%).

У той жа час, калі глядзець страты нацыянальных аўтапрамаў за мінулы год у абсалютных значэннях, дык на першым месцы сярод пацярпелых знаходзіцца Японія, дзе выпуск аўтамабільнай тэхнікі скараціўся на 3,64 млн. адзінак — з 11,57 млн. штук да 7,93 млн. штук. На другім месцы ЗША — падзенне на 2,98 млн. адзінак — з 8,69 да 5,71 млн. штук. Расія ў гэтым рэйтынгу знаходзіцца таксама на трэцім месцы. Тут выпуск зваліўся на 1,07 млн. машын — з 1,79 млн. да 722 тыс. На чацвёртым месцы Нямеччына (-835,8 тыс. штук), а далей ідуць Мексіка (-610 тыс. штук), Канада (-592 тыс. штук), Вялікабрытанія (-559 тыс. штук), Францыя (-519 тыс. штук), Тайланд (-425 тыс. штук) і замыкае дзясятку Іспанія (-371 тыс. штук).

Эксперты агенцтва «Аўтастат» адзначаюць, што Ўкраіна, якая лідыруе па тэмпах падзення аўтапрама (-83,6%), па колькасным паказчыку страт (-354 тыс. штук) у сусветным «антырэйтынгу» апынулася толькі на 11-м месцы. Па словах Сяргея Цэлікава, калі б ні фантастычны рост кітайскага аўтапрама (+48,3%), дык страты сусветнага аўтапрама складалі б каля 20%. Нагадаем, што Кітай у 2009 годзе вырабіў 13,8 млн. аўтамабіляў, забяспечыўшы прырост у «сусветную скарбонку» 4,49 млн. адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Усяго, за мінулы «крызісны» 2009 год, сусветная вытворчасць аўтамабільнай тэхнікі скарацілася на 13,5%. Па папярэдніх дадзеных OICA у свеце было выпушчана трохі меней за 61 млн. аўтамабіляў усіх тыпаў (годам раней 70,5 млн. штук).

Вытворчасць легкавых аўтамабіляў зменшылася на 10,4% (да 47,2 млн. штук), выпуск лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў упаў на 23,8% (да 10,4 млн. штк), вытворчасць грузавікоў скарацілася на 19,2% (да 3,02 млн. штук), а зборка аўтобусаў зменшылася на 15,4% (312,9 тыс. штук).

Як раней перадаваў Тэлеграф, летась ЗАТ «Юнісон» сумесна з іранскай кампаніяй Iran Khodro выпусцілі ў Беларусі 244 легкавыя аўтамабіля маркі Samand. Пра гэта паведаміў фінансавы дырэктар прадпрыемства «Юнісон» Сяргей Шут. Па словах прадстаўніка «Юнісона», у краіне таксама прадалі 281 машыну гэтай маркі.

Как вам новость?
Головоломки