Беларусь і Расія зарэгістравалі СП для гандлю электраэнергіяй
Редакция
Расійская кампанія ААТ “Интер РАО” набыла 50% акцый зарэгістраванага ў Беларусі ТАА “Энергаканэкт. У “Интер РАО” паведамілі, што кампанія стваралася як сумеснае прадпрыемства расійскага холдынгу і беларускага “Белэнерга”, якое мае астатнія 50% долі кампаніі.
Як раней паведамляў Тэлеграф, “Интер РАО” адтэрмінавала да панядзелка, 27 чэрвеня, спыненне паставак электраэнергіі ў Беларусь. Пра гэта 21 чэрвеня паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі. “Толькі што прайшлі перамовы, кансультацыі з нашымі беларускімі партнёрамі, прынята рашэнне да панядзелка адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі ў Беларусь”, - сказаў ён.
Па матэрыялах РБК