Telegraf.news

Беларусь і Літва пашыраюць супрацоўніцтва ў ІТ-сферы

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і міністэрства транспарту і камунікацый Літвы заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве дзвюх краін у галіне інфармацыйных тэхналогій. Дакумент падпісаў намеснік кіраўніка беларускага ведамства Мікалай Струкаў і віцэ-міністр літоўскага Рымвідас Ваштакас падчас выставы “ТІБО-2011”, якая 26-29 красавіка праходзіць у Мінску.

Як вынікае з мемарандума, бакі імкнуцца павялічыць аб’ёмы прыватных інвестыцый, арганізоўваць сумесныя прадпрыемствы, “забяспечваць агульныя інтарэсы і тэхналагічнае развіццё”, а таксама гандляваць у галіне інфармацыйных тэхналогій, перадае БелаПАН.

Супрацоўніцтва ў ІТ-сферы Беларусі і Літвы прадугледжвае развіццё інфармацыйнага грамадства і электроннага ўрада; дапамогу ў арганізацыі міждзяржаўнага электроннага абмену інфармацыяй, у тым ліку - ужыванне механізмаў электронна-лічбавага подпісу; інфарматызацыю сацыяльнай сферы, адукацыі і аховы здароўя і г.д.

Темы:
Как вам новость?