БАТЭ разграміў "Хабнарф'ёрдзюр" у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

15.07.2010 09:22
Архив Редакция

У сераду, 14 ліпеня, у Барысаве футбалісты барысаўскага БАТЭ з лікам 5:1 атрымалі перамогу над ісландскім клубам "Хабнарф'ёрдзюр" у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў УЕФА. За гульнёй сачылі 5,2 тыс. гледачоў.

Мячы забілі: у БАТЭ — Павел Няхайчык (на 48-й, 85-й і 88-й хвілінах), Рэнан Брэсан (на 58-й), Віталь Радзівонаў (на 90-й); у «Хабнарф’ёрдзюры» — Атлі-Відар Б’ёрнсан (на 89-й), паведамляе БелаПАН.

Склад БАТЭ: Вярэмка, Ліхтаровіч (капітан) (Аляхновіч, 62), Шытаў, Юрэвіч, Канцавы (Скавыш, 78), Брэсан (Валадзько, 68), Няхайчык, Радзькоў, Паўлаў, Бардачоў, Радзівонаў. Папярэджання ў гаспадароў атрымалі Радзькоў (23), Шытаў (28) і Канцавы (75). У складзе гасцей жоўтая картка ў брамніка Гунлейфсана (31) — за зацягванне часу.

Статыстыка матчу: удары па варотах — 19:10, з іх у створ варотаў — 10:5, вуглавыя ўдары — 9:2, штрафныя ўдары — 15:9, афсайды — 2:1, укіданні з аўта — 23:19.

Перад пачаткам матчу ў Барысаве прайшла зліва. Праз навальнічны разрад на стадыёне не працавала электроннае табло.

Сустрэча ў адказ пройдзе 21 ліпеня ў Ісландыі.

Как вам новость?
Головоломки