Багданкевіч: Беларусь размяшчае даўгавыя распіскі

08.07.2010 12:34
Архив Редакция

Экс-старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч заявіў, што выпуск і размяшчэнне Беларуссю еўрабондаў — гэта размяшчэнне "даўгавых распісак" Беларусі. "Можна размяшчаць бонды нейкіх буйных дзяржаўных банкаў, але калі мы гаворым пра еўрабонды, то гаворка ідзе аб размяшчэнні даўгавых абавязацельстваў ўрада Беларусі", — удакладніў эксперт.

Калі не хапае рэсурсаў, адзначыў доктар эканамічных навук, для пакрыцця дэфіцыту бюджэту можна выкарыстоўваць розныя крыніцы. Але найбольш незалежныя крыніцы, па словах Станіслава Багданкевіча, не звязаны ніякімі абавязацельствамі, — гэта акурат еўрабонды. «Урад выпускае аблігацыі, і яны купляюцца на тых умовах, якія яно ж і заяўляе, але, зразумела, па той працэнтнай стаўцы, якая з’яўляецца прымальнай для пакупніка», — сказаў эксперт, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

Пры гэтым Станіслаў Багданкевіч адзначыў, што калі краіна атрымлівае крэдыты ў нейкай дзяржавы, банка, МВФ, Сусветнага банка, Еўрабанка, Інавацыйнага банка Еўропы, то бярэ на сябе абавязанні забяспечваць пэўныя ўмовы.

«Звычайна гэта падтрыманне дэфіцыту бюджэту на пэўным нізкім узроўні, інфляцыя, свабодны рынак, неўмяшальніцтва дзяржавы ў коштаўтварэнне — гэта тое, чаго патрабуюць згаданыя фінансавыя інстытуты», — удакладніў экс-старшыня Нацбанка.

«А тут ніякіх абавязанняў: урад атрымлівае грошы і сам вырашае, як іх патраціць, на якія мэты, — падкрэсліў Станіслаў Багданкевіч. — Крэдыты на свабодным рынку, размяшчэнне еўрабондаў будуць больш дарагімі для Беларусі, у параўнанні з крэдытамі МВФ яны менш выгадныя, і трэба мець эфектыўныя праекты, каб забяспечыць потым абслугоўванне гэтых пазык і іх вяртанне».

Пры гэтым эксперт дадаў, што міжнародныя фінансавыя інстытуты высоўваюць шэраг жорсткіх патрабаванняў да Беларусі па структурных рэформах, якія напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі ўлады праводзіць не хочуць.

Как вам новость?
Головоломки