Telegraf.news

Амбасада Польшчы: Міхалевіч з'ехаў з Беларусі не дыптранспартам

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

Першы сакратар пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Павел Марчук 14 сакавіка абверг інфармацыю пра тое, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар Саюза “За мадэрнізацыю” Алесь Міхалевіч, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, пакінуў тэрыторыю краіны польскім дыпламатычным транспартам.

Не ведае, якім чынам палітык пакінуў краіну, і намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, з якім экс-кандыдат звязаўся адным з першых. “Я гэтага не ведаю. Магчыма, што ён рабіў гэта самастойна. Магчыма, яму хтосьці ў гэтым дапамог. У нядзелю ён звязаўся са мной праз інтэрнэт, каб паведаміць, што знаходзіцца за межамі краіны. Пакуль сваё месцазнаходжанне ён не выдае ў мэтах бяспекі. Хоць не выключаю, што хутка сам Алесь аб гэтым паведаміць”, - зазначыў намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду”, перадае “n#####n”. **

На думку Юрыя Губарэвіча, Алесь Міхалевіч прыняў адзіна магчымае правільнае рашэнне. “Міхалевіч нанёс моцны ўдар па іміджы КДБ, калі той імідж яшчэ застаўся. Вядома, што проста так гэтага б ніхто не пакінуў. Алеся ўжо выклікалі на следчыя дзеянні на 14 сакавіка, што за яны невядома. Не выключана, што пасля іх кандыдат зноў бы мог апынуцца за кратамі”, - заявіў ён.

Палітык таксама выказаў меркаванне, што за мяжой экс-кандыдат “зможа больш шырока распаўсюджваць інфармацыю адносна катаванняў, якія адбываліся з ім у КДБ”, а таксама зможа стаць адным са сведкаў па судовым працэсе супраць Аляксандра Лукашэнкі, які ініцыююць брытанскія юрысты.

Юрыст: верагоднасць вызвалення іншых зняволеных памяншаецца** **

Разам з тым, юрыст, старшыня юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Юры Чавусаў заявіў, што з прычыны ўчынку Алеся Міхалевіча, “верагоднасць прыняцця рашэння аб вызваленні да суду асобаў, якія праходзяць фігурантамі па справе 19-20 снежня, памяншаецца”. “Але мы не павінны ні ў якім выпадку ставіць гэта ў віну або папракаць Міхалевіча гэтым. Бо тое, што ён выйшаў і распавёў аб тых умовах, у якіх утрымоўваюцца зняволеныя ў СІЗА КДБ, гэта ўжо, я думаю, у вялікай ступені паўплывала, па-першае, на ўмовы ўтрымання, па-другое, на стаўленне да гэтых зняволеных”, - лічыць Юры Чавусаў, перадае “Еўрапейскае радыё для Бедарусі”.

Юрыст адзначыў таксама людзям, падпісвалі хадайніцтвы аб вызваленні экс-кандыдата з турмы КДБ нічога не пагражае, бо яго вызвалілі не ў выніку хадайніцтваў. Юры Чавусаў заявіў, што справа ў дачыненні да Алеся Міхалевіча могуць прыпыніць. «Гэта, напэўна, больш балючы сродак, бо гэта азначае выбіць яго з унутранай палітычнай арэны і паставіць у сітуацыю, што ў яго не будзе магчымасці ажыццяўляць актыўную палітычную дзейнасць у Беларусі. Вяртанне ў палітычнае жыццё для яго будзе азначаць амаль 100% вяртанне пад крымінальную адказнасьць”, - падкрэсліў прадстаўнік ПБНФ.

Рымашэўскі эміграваць не збіраецца**

У сваю чаргу сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і таксама экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі заявіў, што не збіраецца эміграваць. “Для сябе я не разглядаю варыянту эміграцыі. У Беларусі заўсёды было небяспечна займацца палітыкай, як да 19 снежня, так і пазней. За маімі плячыма стаіць партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і, калі эмігруюю я, або хтосьці іншы з кіраўніцтва БХД, то трэба будзе патроху эміграваць усёй партыі, бо яна не спыніць сваёй дзейнасці”, - заявіў палітык.

Ён заявіў, што цалкам разумее ўчынак Алеся Міхалевіча і не асуджае яго. “Безумоўна, за мяжой ён будзе ў значна большай бяспецы”, - адзначыў экс-кандыдат, перадае прэс-служба БХД.

“Я думаю, што ў сённяшніх умовах ён не мог паступіць інакш. У сваю чаргу “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” будзе сачыць за лёсам сям’і Аляксандра, будзе аказваць ёй усялякую магчымую дапамогу і падтрымку”, - адзначыў сустаршыня БХД.

Віталь Рымашэўскі, акрамя таго, падкрэсліў, што за мяжой лідар Саюза “За мадэрнізацыю” “зможа больш свабодна выказвацца”.

Як перадаваў Тэлеграф, у панядзелак, 14 сакавіка, стала вядома аб тым, што былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч пакінуў Беларусь. У сваім блогу палітык напісаў, што ў цяперашні час ён знаходзіцца “ў надзейным месцы, па-за зонай дасяжнасці беларускага КДБ”. Такім чынам, Алесь Міхалевіч, адпушчаны раней пад падпіску аб нявыездзе, парушыў умовы свайго вызвалення са следчага ізалятара.

Темы:
Как вам новость?