Telegraf.news

Актывіст каманды Саннікава папрасіў сабе дзесяць гадоў турмы

Подпишитесь на Телеграф:
Редакция

У Кастрычніцкім судзе Мінску 5 траўня працягнуўся працэс над актывістамі апазіцыі Паўлам Вінаградавым, Аляксеем Кіркевічам, Андрэем Пратасенем, Уладзімірам Хамічэнкам, а таксама над актывістам каманды экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, гісторыкам Дзмітрыем Драздом. Апошні, выступаючы з заключным словам, папрасіў сабе восем-дзесяць гадоў турмы.

За ўдзел у “масавых беспарадках” пракурор папрасіў асудзіць гісторыка да 3,5 гадоў пазбаўлення волі, перадае “n#####n”.

Аднак Дзмітры Дрозд у сваім апошнім слове сказаў перад судом: “успрымаю сваё апошняе слова як сапраўды апошняе. Усе свае 40 гадоў я не рыхтаваўся да турмы, абыходзіў блатныя кампаніі. Для мяне як гісторыка тое, што я назіраю - як падарунак лёсу. На машыне часу мы перанесліся ў 1938 год. Я апынуўся ў клетцы за тое, што я люблю Беларусь…”

У гэты час суддзя яго перабіла і заклікала казаць аб матэрыялах справы. Дзмітры Дрозд заявіў, што сем гадоў жыў у Расіі, у яго была добрая праца, у яго была кватэра ў цэнтры Масквы, але ён хацеў зрабіць нешта большае. Вярнуўся ў Беларусь, таму што любіў сваю краіну. “Выбары былі сфальсіфікаваныя”, - спакойна і ўпэўнена паўтараў актывіст. Суддзя маўчала.

“У нас, тых, хто выйшаў на Плошчу, была нагода гэта зрабіць, - працягнуў ён. - Ніхто не планаваў экстрэмісцкіх дзеянняў. Інакш бы я браў штык-нож, а не мегафон. Следчы адразу сказаў мне - не прызнаеш віну, атрымаеш тры з паловай гады; прызнаеш - тры гады… За тры ўдару па дошцы тры гады пазбаўлення волі - гэта нармальна? Людзі былі настроеныя мірна, пакуль іх не сталі біць дубінкамі. Я разумею, чаму абвінаваўца не хоча глядзець гэтае відэа. Толькі ў нас у краіне белае называюць чорным, а чорнае - белым. Нездарма БТ называюць “Гебельс-ТВ” (прыводзіцца аналогія з нацысцкай Германіяй і яе палітычным дзеячам-прапагандыстам Паўлем Ёзэфам Гебельсам - Тэлеграф). Нельга сітуацыю ў нашай краіне ўспрымаць нармальнай. Я не бачу ні аднаго пункта закона, які я парушыў”.

Па словах актывіста каманды Андрэя Саннікава, ён падышоў да дзвярэй апошнім, калі ўжо бег спецназ. “Сваё пакаранне я атрымаў ад спецназаўцаў, не адыходзячы ад месца - па галаве і па спіне. Я адбыў 10 сутак адміністрацыйнага пакарання ў Жодзіне. Цяпер я сяджу чацверты месяц у СІЗА. Мяне лічаць злосным злачынцам, які ўцячэ з краіны”, - сказаў Дзмітры Дрозд.

“Я не экстрэміст, а чалавек, які любіць сваю краіну. Я прашу даць мне восем, дзесяць гадоў, але каб я мог быць дома і рэалізоўваць свае творчыя планы” - рэзюмаваў Дзмітры Дрозд.

Прысуд пецярым актывістам суд павінен вынесці 5 траўня ў 17:00.

Темы:
Как вам новость?