Аб'ём дзяржпадтрымкі прадпрыемстваў у студзені-чэрвені вырас да 313,3 млн. даляраў

29.07.2010 12:07
Архив Редакция

У Беларусі аб'ём дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў у першым паўгоддзі 2010 года павялічыўся ў 5,6 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Такім чынам, сума дзяржпадтрымкі склала 932 млрд. рублёў (313,3 млн. даляраў), паведамілі ў міністэрстве фінансаў Беларусі.

Пры гэтым у другім квартале аб’ём дзяржпадтрымкі вырас да 704,9 млрд. рублёў у параўнанні з 227,1 млрд. рублёў у першым квартале 2010 года, перадае АФН.

Большая частка сродкаў (489,1 млрд. рублёў) пайшла на выдзяленне бюджэтных ссудаў. На адтэрміноўку выплаты запазычанасці па плацяжах у бюджэт і фонд сацыяльнай абароны выдзелена 261,6 млрд. рублёў. Гарантыяў урада па банкаўскіх крэдытах выканана на суму 71,5 млрд. рублёў. На пакрыццё часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі накіравана 61,7 млрд. рублёў.

Прадпрыемствам аказана фінансавая дапамога на суму 33,3 млрд. рублёў, аб’ём прадстаўленых падатковых крэдытаў склаў 14,5 млрд. рублёў.

Арганізацыі, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні мясцовых выканаўчых органаў, атрымалі дзяржпадтрымку ў памеры 625,3 млрд. рублёў. Асноўная сума была накіравана на выдзяленне бюджэтных пазык і ссудаў (380 млрд. рублёў) і на адтэрміноўку пагашэння даўгоў перад бюджэтам (221,9 млрд. рублёў).

У галіновай структуры найбольшы аб’ём дзяржпадтрымкі атрымалі арганізацыі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання (77,9 млрд. рублёў).

Арганізацыям канцэрна «Беллеспаперапрам» дзяржава выдзеліла 62,7 млрд. рублёў, прадпрыемствам міністэрства будаўніцтва і архітэктуры — 33 млрд. рублёў, прадпрыемствам міністэрства прамысловасці — 27,7 млрд. рублёў, арганізацыям канцэрна «Беллегпрам» — 15,5 млрд. рублёў. Аб’ём дзяржпадтрымкі іншым юрыдычным асобам склаў 89,7 млрд. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки