ЕС можа адмяніць візы для краін "Усходняга партнёрства"

19.11.2010 10:52
Архив Редакция

Еўрапейскі саюз можа адмяніць візавы рэжым для краін-членаў «Усходняга партнёрства», аднак толькі пры ўмове эфектыўнага ўкаранення ў іх еўрапейскіх стандартаў бяспекі. Аб гэтым заявіў 18 лістапада падчас адкрыцця ў Берліне другога еўрапейскага Форуму грамадзянскай супольнасці еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства Штэфан Фюле.

Як адзначыў еўракамісар, кантакты паміж грамадзянамі ЕС і краінаў «Усходняга партнёрства» ЕС (Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны) надзвычай важныя. «Але для гэтага нашыя партнёры на ўсходзе павінны забяспечыць у сябе належны ўзровень кантролю за бяспекай», — падкрэсліў Штэфан Фюле, перадае «Народная воля».

Паводле яго слоў, адвакатам лібералізацыі візавага рэжыму ў Еўропе павінна выступаць грамадзянская супольнасць. Яна таксама можа дапамагчы ўкараніць рэформы, якія наблізяць краіны-члены «Усходняга партнёрства» да еўрапейскіх стандартаў.

Как вам новость?
Головоломки