Магілёўскі абласны суд на днях прысудзіў да пажыццёвага зняволення ў выпраўленчай калоніі асобага рэжыму 40-гадовага магілёўца, які ў сакавіку гэтага года здзейсніў два жорсткія забойствы. Адразу пасля знаходки другой расчлянёнага трупа ў раёне вуліцы Фаціна Магілёву СМІ ахрысцілі забойцу "фацінскім маньякам". Калі злачынцу выносілі прысуд, ён прызнаў сваю віну, аднак дадаў, што "раскаяння не адчувае".
Па прызнанні самога мужчыны, ён забіў абедзвюх жанчын таму, што тыя назвалі яго бамжом. Гэта вывела злачынца з раўнавагі. Зрэшты, жанчыны былі недалёкія ад ісціны. Мужчына нідзе пастаянна не працаваў, а грошы, атрыманыя ад выпадковых заробкаў, спускаў на выпіўку.
Першую сваю ахвяру 30-гадовую мясцовую жыхарку, «фацінскі маньяк» забіў у лютым, яшчэ адну магіляўчанку 35 гадоў мужчына забіў праз месяц пасля першага злачынства. Абедзвюх ахвяраў мужчына забіў ва ўласнай кватэры, дзе яны разам выпівалі, перадае «Камсамольская праўда ў Беларусі».
«Я паваліў яе тварам уніз, стаў каленам на спіну і рукамі утрымліваў за плечы і галаву. Яна хрыпела, пыталася, за што я з ёй так паступіў. Так я яе ўтрымліваў хвілін 10, пакуль яна не памерла», — распавёў маньяк аб сваёй першай ахвяры.
«Калі зразумеў, што здзейсніў забойства, пачаў пазбаўляцца ад трупа. Каб яго лягчэй было выносіць з кватэры, пачаў аддзяляць ногі, рукі, галаву, тулава, выразаў унутраныя органы. Канцавіны паклаў у алюмініевае вядро, а галаву і вантробы — у пакеты. У тую ж ноч я пачаў выносіць расчлянёны труп. Рукі і галёнкі запакаваныя ў фіранку, тулава — у чырвоную куртку жанчыны. Штосьці выкінуў на пустцы, нешта скінуў у Дняпро», — растлумачыў злачынец.
Маньяка выдала ягоная сперма
Сапраўды гэтак жа маньяк паступіў з другой сваёй ахвярай. Целы забітых, знойдзеныя пасля міліцыяй, былі настолькі знявечаныя, што складана было вызначыць, хто стаў ахвярай злачынца: жанчыны ці мужчыны. Маньяка затрымалі праз пару тыдняў, прычым праваахоўнікам удалося вылічыць злачынца дзякуючы ягонай сперме. Яна засталася на посцілцы, у якую злачынец загарнуў разрубленныя часткі цела сваіх ахвяраў.
Пасля выяўлення другога трупа супрацоўнікі міліцыі пачалі правяраць усіх мужчын, якія жывуць у раёне вуліцы Фаціна. Як растлумачылі ў Магілёўскім судзе, ва ўсіх падазраваных бралі сліну на экспертызу. Яна супала са спермай аднаго з падазраваных. Потым ў ягонай кватэры эксперты таксама выявілі сляды крыві абедзвюх ахвяраў.
Судова-медыцынская экспертыза прызнала мужчыну псіхічна здаровым. Адзіны дыягназ, які яму паставілі медыкі — хранічны алкагалізм.