27-гадовай мінчучцы пагражае 15 гадоў за забойства субутэльніка

06.04.2010 12:53
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 27-гадовую жыхарку Мінска, якая, ладна падпіўшы, напала на субутэльніка і забіла яго. Па словах прэс-афіцэра Фрунзенскага РУУС Алы Галубовіч, інцыдэнт адбыўся трэцяга красавіка каля 23:50 на вуліцы Адзінцова. Зараз зламысніцы пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У міліцыі распавялі, што забіты збіраўся адзначыць свята са сваёй сястрой, яе сужыцелем і прыемнай незнаёмкай. Пацярпелы выйшаў на лесвічную пляцоўку пакурыць, а калі вяртаўся, у тамбуры з невядомай прычыны на яго напала субутэльніца.

Супрацоўнікі міліцыі распавялі, што жанчына стукнула 32-гадовага мінчука нажом у вобласць пахвіны. Мужчыну даставілі ў гарадскую клінічную лякарню, дзе праз некалькі гадзін ён сканаў, паведамляюць «Минск-Новости».

Следчы аддзел папярэдняга расследавання Фрунзенскага РУУС узбудзіў крымінальную справу па ч. 3 арт. 147 КК Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки